Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  У Іраку новыя кіраўнікі міністэрства нафтавай прамысловасьці


БАГДАД. Часовая адміністрацыя ЗША ў Іраку прызначыла новых кіраўнікоў міністэрства нафтавай прамысловасьці. Каманду менэджэраў, якія будуць часова кіраваць гэтай установай, ўзначаліць Тамір Габдан, які раней працаваў у гэтым міністэрстве дырэктарам кіраваньня плянаваньнем. Кіраўніком групы дарадцаў пры міністэрстве нафтавай прамысловасьці стане амэрыканец Філіп Кэрал, былы прэзыдэнт кампаніі Shell.
XS
SM
MD
LG