Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:58 ]  Новыя ахявяры САРС у Кітаі й Ганконгу

ПЭКІН. Кітай і Ганконг паведамляюць аб новых выпадках захворваньня на САРС – атыповую пнэўманію. Як паведаміў міністар аховы здароўя Кітаю? яшчэ дзевяць чалавек памерлі ад САРС, 181 чалавек -- інфікаваны. Ад нетыповай пнэўманіі ў Кітаі сканалі ўжо 190 чалавек, а захварэлі амаль 4 тысячы. У Ганконгу сёньня зарэгістравана 9 сьмерцей, сьпіс ахвяраў папоўніўся да 179 чалавек. У сьвеце ад САРС памерлі 427 чалавек, і каля 6 тысячаў захварэлі. Экспэрты Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя зараз накіроўваюцца на Тайвань. У Сінгапуры арыштаваны чалвек, які парушыў каранцін – двойчы насуперак забароне, ён накіраваўся ў суседні бар. Ва В’етнаме пад каранцінам апынуліся каля дзьвух тысячаў студэнтаў, якія вярнуліся з вучобы з Кітаю.
XS
SM
MD
LG