Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:46 ]  Колін Паўэл з візытам у Ліване


БЭЙРУТ.Дзяржсакратар ЗША Колін Пашэл сёньня прыляцеў з Дамаску ў Бэйрут. Тэма ягоных перамоваў з ліванскім лідэрам -- сытуацыя на Блізкім Усходзе. Напярэдадні Колін Паўэл меў сустрэчу з сірыйскім прэзыдэнтам Башарам Аль-Асадам. Дэталі перамоваў не падаюцца, аднак Паўэл заявіў напярэдадні, што мае намер прасіць Сірыю аб спыненьні падтрымкі антыізраільскім ваяўнікам, у першую чаргу маецца на ўвазе групоўка “Хазбаллах”, якая дзейнічае на поўдні Лівану. Падчас перамоваў абмяркоўваліся пытаньні укрывальніцтва ў Сірыі былых ірацкіх кіраўнікоў і распрацоўка ў краіне зброі масавага зьнішчэньня. Паведамляецца, што Дзяржсакратар ЗША будзе шукаць падтрымкі ў сірыйскіх і ліванскіх лідэраў ў справе рэалізацыі мірнага пляну развязваньня ізраільска-палестынскага канфлікту -- так званай “дарожнай мапы”.
XS
SM
MD
LG