ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты папярэджваюць пілётаў і пэрсанал лётнішчаў аб самагубчым тэракце, які рыхтуе Аль-Каіда -- напад на амэрыканскае консульства ў Карачы ў Пакістане. Паводле дадзеных, атрыманых за апошнія 24 гадзіны, тэрарысты хочуць выкарыстаць самалёт, кіраваць якім будзе сьмертнік -- гэтак жа, як і быў здзейсьнены тэракт 11 верасьня 2001 году.