ДАМАСК. Дзярдсакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў сёньня ў сірыйскую сталіцу, каб абмеркавайць сытуацыю на блізкім Усходзе й ў Іраку. Колін Паўэл заўтра сустрэнецца з сірыйскім прэзыдэнтам Башарам Аль Асадам. Як чакаецца, Вашынгтон будзе намагацца, каб Сірыя пераглядзела сваю былую палітыку на тле адбыўшыхся пераменаў на Блізкім Усходзе. Злучаныя Штаты вінавацяць Сірыю сярод іншага ў прадастаўленьні прытулку былым паплечнікам Садама Хусэйна й у падтрымцы палестытынскіх ваяўнікоў ў Ліване. Паўэл сказал, што ён чакае шчырай размовы з сірыйскім прэзыдэнтам, аднак не чакае хуткіх вынікаў. Сірыйскі прэзыдэнт заявіў перад прыбыццём Паўэла, што Сірыя хоча дыялёгу, а не ўлітыматумаў.