ЛЁНДАН. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што кіруемая ЗША вайсковая кааліцыя зробіць усё неабходнае для забесьпячэньня бясьпекі, а таксма дзеля таго, каб у Іраке з’явілася стабільная ўлада. Пра гэта ён заявіў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з брытанскім міністрам абароны Джэфры Гунам. Сілы кааліцыі працягваюць шукаць паплечнікаў Хусэйна, заявіў Джэфры Гун. Паводле амэрыкаснкага камандваньня ўжо затрымана 18 з 55 шукаемых асобаў.
Доналд Рамсфэлд заявіў, што было б памылкай лічыць цяперашнюю сытуацыю ў Іраку бясьпечнай. Рамсфэлд пацьвердзіў учорашнюю заяву прэзыдэнта Буша пра тое, што ваенная апэрацыя ў Іраку ў цэлым завершаная, аднак, паводле яго, супраціў сілам кааліцыі працягваецца