ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Тысячы палестынцаў выйшлі сёньня на вуліцы падчас пахаваньня 11 палестынцаў, забітых падчас учорашняга ізраільскага рэйду. Учора ізраільскія сілы забілі 14 палестынцаў падчас пошукаў ваяўнікоў у Газе і Хэўроне. Ізраільскі рэйд адбыўся ў адказ на самагубчы тэрарыстычны акт у Тэль-Авіве, у выніку якога загінулі 3 чалавекі.