ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан сёньня пагадзіўся аднавіць у поўным памеры дыпляматычныя дачыненьні зь Індыяй у адказ на нядаўнюю заяву Дэлі аб аднаўленьні дачыненьняў. Міністар замежных справаў Хуршыд Касуры сказаў, што Пакістан гатовы весьці перамовы аб далейшым паляпшэньні двухбаковых дачыненьняў. Гэтыя дачыненьні пагоршыліся пасьля нападу на індыйскі парлямэнт у сьнежні 2001 году, у арганізацыі якога Індыя абвінаваціла Пакістан