БАГРАМ (АФГАНІСТАН). Ваеннае камандаваньне Злучаных Штатаў заявіла, што пошукі ваяўнікоў Аль-Каіды і Талібану будзе працягвацца, нягледзячы на абвяшчэньне аб тым, што ваенная кампанія ў Афганістане ў цэлым завершаная. Прадстаўнік камандаваньня паведаміў, што лякальныя апэрацыі будуць працягвацца і што памер міжнароднага кантынгенту сілаў 11 з паловай тысячаў чалавек у бліжэйшым часе захаваецца бязь зьменаў.