АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турцыі Тайіп Эрдаган заявіў, што сёньняшнія хваляваньні ў пацярпелым ад землятрусу горадзе Бінгол на ўсходзе краіны былі арганізаваныя правакатарамі. Раней сёньня сілы бясьпекі ў населеным пераважна курдамі Бінголе адкрылі агонь у паветра, каб разагнаць натоўп людзей, якія пратэставалі супраць недастатковых намаганьняў уладаў для ўратаваньня ахвяраў землятрусу. Бальшыню ахвяраў складаюць дзеці.