МАДРЫД. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня працягвае сваё дыпляматычнае турнэ па Эўропе і Блізкім Усходзе. У сталіцы Альбаніі Тыране Паўэл падпіша "Хартыю амэрыкана-адрыятычнага партнэрства" зь міністрамі замежных справаў Альбаніі, Харватыі і Македоніі. Хартыя абавязвае тры краіны праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы, каб ісьці па шляху інтэграцыі ў заходнія структуры, такія, як НАТО і Эўразьвяз.