Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:59 ]  Колін Паўэл сёньня правядзе перамовы з прэзыдэнтам Сырыі


ДАМАСК. Сёньня адбудзецца візыт Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла ў сталіцу Сырыі Дамаск. Мяркуецца, што цягам перамоваў з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Аль-Асадам Паўэл паставіць пытаньне пра завяршэньне падтрымкі Сырыяй тэрарыстычных і партызанскіх груповак Блізкага Ўсходу. Паўэл раней заявіў, што зьвяржэньне рэжыму Садама Хусэйна войскамі кааліцыі стварыла новую стратэгічную дынаміку ў рэгіёне, і Сырыя мусіць перагледзець старую палітыку. У адказ міністар замежных справаў Сырыі Фарук Аль-Шара заявіў, што Дамаск хоча ад Вашынгтону дыялёгу, а не ўльтыматумаў.
XS
SM
MD
LG