Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:52 ]  Джордж Буш абвесьціў пра завяршэньне вайны ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш, які зараз знаходзіцца на авіяносцы “Авраам Лінкальн” у Ціхім акіяне, абвесьціў пра завяршэньне вайны ў Іраку. Па словах Джорджа Буша, гэтая перамога зьяўляецца важным крокам у барацьбе з тэрарызмам. Гэтая вайна яшчэ не завершаная, аднак, паваротны пункт саюзьнікі ўжо перайшлі, - падкрэсьліў лідар Злучаных Штатаў.Зараз амэрыканскія вайскоўцы будуць браць удзел у аднаўленьні краіны і аказваць дапамогу насельніцтву. Джордж Буш правёў ноч на авіяносцы. Мяркуецца, што сёньня ён разам з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джоном Говардам выляціць на сваё сямейнае ранча ў Тэхасе.
XS
SM
MD
LG