АТЭНЫ. Сёньня на грэчаскай высьпе Родас пачынаюцца двухдзённыя перамовы міністраў замежных справаў Эўразьвязу. На парадку дня будзе рашэньне чатырох краінаў стварыць паралельныя НАТО ваенныя структуры. Прапанову Нямеччыны, Францыі, Бельгіі ды Люксэмбургу крытыкуюць Вашынгтон і некаторыя эўрапейскія дзяржавы, якія выказваюць меркаваньне, што стварэньне такіх сілаў можа прывесьці да разбурэньня альянсу. Акрамя гэтага, міністры будуць таксама абмяркоўваць пытаньні аднаўленьня Іраку і блізкаўсходні крызыс.