Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  Ірацкія палітычныя лідары вядуць перамовы ў Багдадзе


БАГДАД. Ірацкія палітычныя лідэры працягваюць перамовы ў Багдадзе пра стварэньне новага часовага ўраду Іраку. Учора кіраўнік Курдзскай дэмакратычнай партыі Масуд Барзані разам з лідэрам Патрыятычнага Зьвязу Курдыстану Джалалам Талабані размаўлялі ў Багдадзе са старшынём Ірацкага Нацыянальнага кангрэсу Ахмэдам Чалабі ды іншымі ірацкімі лідэрамі. Перамовы працягваюцца на тле напружанай сытуацыі ў Фалуджы, дзе ў аўторак, падчас пратэстаў супраць амэрыканскай прысутнасьці ў краіне, былі застрэленыя прынамсі 16 іракцаў. Паводле вайскоўцаў ЗША, сёньня ў Фалуджы ў выніку выбуху дзьвюх гранатаў былі параненыя сямёра амэрыканскіх жаўнераў. Плянуецца, што сёньня амэрынскі прэзыдэнт Джордж Буш абвесьціць пра заканчэньне асноўных ваенных дзеяньняў ў Іраку. Як распавёў прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар, Джордж Буш выступіць на авіаносцы Абрахам Лінкальн, які ўдзельнічаў у паветранай вайне супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG