ЯЛТА (Украіна). Сёньня ў Ялце праходзяць перамовы прэзыдэнтаў Украіны і Расеі – Леаніда Кучмы і Владзіміра Пуціна. Асноўная тэма – пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасьці, абмяркоўваюцца пэрспэктывы стварэньня расейска-украінска-нямецкага газавага кансоцыюму і праблемы фармаваньня адзінай эканамічнай прасторы Расеі, Украіны, Беларусі й Казахстану. Пяцідзённы візыт Пуціна ва Ўкраіну пачаўся ўчора.