ПЭКІН. Улады Кітаю, дзе шырыцца эпідэмія нетыповай пнэўманіі, скасавалі традыцыйныя для сьвята Першага траўня пяцідзённыя выхадныя. Забароненыя міжгароднія паездкі й пікнікі. У кітайскай сталіцы 11 тысячаў жыхароў – на карантыне. Будаўнікі тэрмінова ўзводзяць новую лякарню – толькі для пацыентаў з гойстрым рэспіратарным сындромам. Напалоханыя жыхары навакольных вёсак збудавалі барыкады, каб адгарадзіцца ад зьнешняга сьвету. На сёньня ахвярамі нетыповай пнэўманіі ў Кітаі сталі 159 чалавек. Хворых – тры з паловай тысячы. У сьвеце колькасьць ахвяраў нвабліжаецца да 380-ці. Хворых – амаль 5 з паловай тысячаў.