ВАШЫНГТОН. Сенацкі камітэт ЗША ў замежных справах ухваліў уваход у НАТА сямі ўсходнеэўрапэйскіх краінаў – Баўгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Румыніі й Славеніі. Канчатковае ўхваленьне пашырэньня НАТА верхняй палатй амэрыканскага парляманту адбудзецца наступным тыднем. Урады будучых сяброў альянсу за выключэньнем Словеніі, актыўна падтрымалі вайсковую апэрацыю супраць рэжыму Садама Хусэйна. Афіцыйная Любляна пагадзілася на ўдзел у гуманітарных апэрацыях у Іраку.