БАГДАД. Каардынатар ААН Раміра Лопэс да Сільва прыехаў у Ірак, дзе ён зьбіраецца адчыніць сталае прадстаўніцтва, якое будзе займацца гуманітарнымі пытаньнямі. Лопэса да Сільву суправаджаюць больш як 20 прадстаўнікоў розных ведамстваў ААН. Дэлегацыя мерыцца скласьці сьпіс першасных патрэбаў насельніцтва Іраку і давесьці да ладу дастаўку ў краіну гуманітарных грузаў.