Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:37 ]  Брытанцы абіраюць мясцовыя ворганы ўлады


ЛЁНДАН. У Вялікай Брытаніі адбываюцца выбары ў мясцовыя ворганы ўлады. Выбары разглядаюцца як праверка папулярнасьці прэм’ер-міністра Тоні Блэра і, асабліва, ягонай палітыкі (перад усім у дачыненьні Іраку). На выбарчыя ўчасткі мусяць прыйсьці 30 мільёнаў чалавек, але аглядальнікі лічаць, што выбары пройдуць без энтузыязму. У Шатляндыі й Валіі насельніцтва адначасна абірае дэпутатаў мясцовых парлямантаў. Першыя вынікі будуць вядомыя апоўначы.
XS
SM
MD
LG