НЬЮ-ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан настойліва заклікаў Раду бясьпекі ААН даць Арганізацыі аб’еднаных нацыяў паўнамоцтвы і магчымасьць адыгрываць істотную ролю ў працэсе аднаўленьня Іраку. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заклікаў скасаваць санкцыі супраць Іраку. Расея патрабуе, каб ваенныя інспэктары ААН атрымалі магчымасьць пераканацца, што ў Іраку няма зброі масавага зьнішчэньня. Масква заяўляе, што санкцыі можна адмяніць толькі пасьля завяршэньня гэтай праверкі. У сваю чаргу, Францыя – таксама сталы сябра Рады бясьпекі ААН - выступае за часовае прыпыненьне санкцыяў. Кофі Анан заклікаў да адзінства ў Радзе бясьпекі.