Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:52 ]  Freedom House заяўляе, што сытуацыя з правамі чалавека ў сьвеце пагоршылася


НЬЮ-ЁРК. Амэрыканская арганізацыя Freedom House заявіла, што сытуацыя з правамі чалавека ў сьвеце пагоршылася. У асноўным, гэта было зьвязана з палітычнымі і ўзброенымі канфліктамі , а таксама ростам дзяржаўных абмежаваньняў на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. У прыватнасьці, Freedom House адзначае Расею, Украіну і Арменію, як краіны, дзе былі зафіксаваныя парушэньні свабоды слова. У дачыненьні да Расеі адзначаецца, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і ягонае атачэньне вядуць наступ на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Гэтаму садзейнічаюць наяўнасьць закандаўства, якое абмяжоўвае свабоду прэсы, а таксама палітызаваная судовая сыстэма.
XS
SM
MD
LG