Суд прызначыў новую мэдычную экспэртызу для расейскага палкоўніка Юрыя Буданава, якога абвінавачваюць у забойстве маладой чачэнскай дзяўчыны ў 2000 годзе. Суд прапанаваў мэдычным экспэртам ў Растове-на-Доне вызначыць, ці меў Буданаў пэўныя траўмы з 1995 па 2000 году, якія б маглі паўздзейнічаць на ягоны псіхічны стан. Гэта будзе ўжо пятая мэдычная экспэртыза Буданава. Прадстаўнікі ягонай абароны сьцьвярджаюць, што той быў шалёны ў часе забойства. Буданаў тлумачыць свае дзеяньні тым, што ён думаў, што ахвяра была снайпэркай.