ВАШЫНГТОН. Сёньня кіраўнік войскаў ЗША ў зоне Пэрсыдзкай затокі гэнэрал Томі Фрэнкс далажыў прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу, што баявыя дзеяньні ў Іраку «ў асноўным» закончаныя. Паводле прадстаўніка Белага дому Ары Флэйшара, у чацьвер у звароце да народу Буш абвесьціць заканчэньне апэрацыі.