Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:41 ]  Вайскоўцы ЗША ў Іраку на вагонь адказалі вагнём

ФАЛУДЖА (Ірак). Мусульманскія лідары ў ірацкім месьце Фалуджа папрасілі вайскоўцаў ЗША пакінуць цэнтральную частку места, каб зьняць напружанасьць, якая можа павялічыць пратэсты. Фалуджа вядомая як «іслямскі цэнтар». Сёньня вайскоўцы ЗША ў Фалуджы мусілі адкрыць вагонь па дэманстрантах. Як паведаміла вайсковае кіраўніцтва, па групе вайскоўцаў, якія былі недалёка ад месца дзе праходзіла антыамэрыканская дэманстрацыя, былі зробленыя некалькі стрэлаў. Вайскоўцы адкрылі вагонь ув адказ. Паводле мэра Фалуджы, забітыя два дэманстранты і 14 параненыя. Вайсковае кіраўніцтва спраўджае гэтыя зьвесткі. Учора, у часе аналягічнага інцыдэнту, былі забітыя 7 іракцаў. Паводле іншых зьвестак х было 13.
XS
SM
MD
LG