БАГДАД. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд, які сёньня прыляцеў у Багдад, заявіў, што войска Злучаных Штатаў застанецца ў Іраку да таго часу, пакуль там ня будзе створаны стабільны дэмакратычны ўрад. Тэле- і радыёзварот Рамсфэдьда да йрацкага народу былі запісаныя ў адным з прэзыдэнцкіх палацаў, што належыў Садаму Хусэйну. Кіраўнік Пэнтагону абмеркаваў з кіраўніком часовай адміністрацыі ЗША Джэем Гарнэрам пытаньні пасьляваеннага аднаўленьня Іраку. Сярод іншага Гарнэр паведаміў пра аднаўленьне большай часткі сытэмы энэргазабесьпячэньня ў Багдадзе. Кіраўнік Пэнтагону ізноў пацьвердзіў, што войска ЗША закліканыя адыграць у Іраку ролю вызваліцеляў, а не акупантаў.