ТРЫПАЛІ. Лівія ўпершыню афіцыйна прызнала адказнасьць за выбух авіяляйнэру над шатлянскім местам Лёкэрбі ў 1988 годзе. Лівійскі міністар замежных справаў Мухамэд Абдурахман Чалгам заявіў, што Трыпалі гатовы выплаціць крэўным кожнага з 270 загіблых па 10 мільёнаў даляраў. Міністар сказаў, што ўлады Лівіі дамовіліся з групай заходніх юрыстаў, якія прадстаўляюць інтарэсы пацярпелых. Пытаньне пра выплату кампэнсацыяў зьвязанае з магчымым скасаваньнем міжнародных санкцыяў супраць Лівіі. Краіны Захаду пакуль не камэнтуюць гэтых паведамленьняў.