ТАЛІН. Інтэрнэт-старонка чачэнскіх незалежнікаў «Каўказ-Цэнтар», якая зь мінулага тыдню знаходзілася на сэрвэры эстонскай кампаніі "AS Starman internet", спыніла сваю дзейнасьць у Эстоніі. Маркетынгавы дырэктар кампаніі Хэнры Трэўдэ паведаміў, што дамовау пра арэндк сэрвэру скасаваў сам кліент. Пры гэтым Трэўдэ адмовіўся падаць пра яго якую б там ні было інфармацыю. Раней, расейскае міністэрства замежных справаў запатрабавала ад эстонскіх уладаў срабіць захады, каб спыніць працу сэрвэру, аднак атрымала адмову. Кіраўнік эстонскага ўраду Юхан Партс катэгарычна заявіў, што ўлады краіны ня будуць умешвацца ў дачыненьні паміж інтэрнэт-кампаніяй і рэдакцыяй сайту незалежнікаў.