ВІЛЬНЯ. Літоўскі прэзыдэнт Роландас Паксас заявіў сёньня, што ён не дапускае аніякай магчымасьці адмоўнага галасаваньня ў часе рэферэндуму ў пытаньні ўваходжаньня Літвы ў Эўразьвяз. У інтэрвію REUTERS літоўскі прэзыдэнт выказаў упэўненасьць ў станоўчым выніку рэферэндума. Паксас спасылаецца на вынікі апытаньня, паводле якога дзьве траціны літоўскіх грамадзянаў вітаюць ўваходжаньне краіны ў Эўразьяз. Гэтаксама лтоўскі прэзыдэнт абвяргае скептыкаў, які цьвердзяць, што яўка выбаршчыкаў не дасягне 50 адсоткаў. Літва—адна з дзесяці краінаў Усходняй Эўропы, якія гэтым месяцам падпісалі пагадненьне аб уваходзе ў Эўразьвяз ў Афінах, і павінны далучыцца да яго ў траўні 2004 годзе.