ЗАГРАБ. Сёньня суд у Харватыі пастанавіў выдаць Гаагскаму трыбуналу Івіцу Раіча, якога падазраюць у ваенных злачынствах у часе вайны ў Босьніі. Раіч – былы кіраўнік аддзелаў басьнійскіх харватаў – быў арыштаваны на пачатку красавіка. Яго абвінавачваюць у арганізацыі нападу на адну зь вёсак у 1993 годзе, у выніку чаго загінулі 16 мірных жыхароў-мусульманаў.