СТРАСБУР. Эўрапэйскі суд у правох чалавека часткова задаволіў зыскі шасьці вязьняў украінскіх турмаў, якія скардзіліся на купскія ўмовы ўтрыманьня. Суд абавязаў Украіну выплаціць зьняволеным кампэнсацыі ў памеры ад адной да трох тысячаў эўра. Усім вязьням, у часе калі Ўкраіна адмовілася ад сьмяротных выракаў, пакараньне сьмерцяй было замененае на пажыцьцёвае зьняволеньне. Суд таксама зьбіраецца абавязаць Украіну ўдасканальваць цяперашняе заканадаўства й судовую практыку.