ЕРУСАЛІМ. Сёньня новаму прэм’ер-міністру Палестынскае аўтаноміі Махмуду Абасу будзе пададзены плян блізкаўсходняга разьвязаньня. Пра гэта паведаміў Тэр’е Род-Лярсан – высланьнік ААН на Блізкім Усходзе. Плян “Дарожная карта” прадугледжвае неадкладнае спыненьне вагню, затрыманьне дзейнасьці палестынскіх тэрарыстаў, вывад ізраільскага войска з палестынскіх местаў і ліквідацыю габрэйскіх паселішчаў, створаных на палестынскай тэрыторыі пасьля 2001 году. Плян распрацавалі спонсары блізкаўсходняга мірнага працэсу – Злучаныя Штаты, Эўрапэйскі Зьвяз, Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў і Расея.