ПХЭНЬ’ЯН. Паўночная й Паўдзённая Карэі лічаць, што крызыс вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы павінен быць разьвязаны мірным шляхам. Заява была зробленая сёньня, пасьля заканчэньня чатырохдзённых перамоваў у сталіцы КНДР. Учора ЗША заклікалі Паўночную Карэю адмовіцца ад вытворчасьці ядзернай зброі без папярэдніх умоваў. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флейшар заявіў, што Злучаныя Штаты ня маюць намеру саступаць КНДР. Паводле дыпляматаў ЗША, у часе нядаўных перамоваў у Пэкіне Паўночная Карэя заявіла, што гатовая адмовіцца ад ядзернай праграмы – у абмен на значную эканамічную дапамогу.