ПЭКІН. Улады Кітаю паведамілі пра яшчэ 11 сьмерцяў ад нетыповай пнэўманіі (САРС). Шпіталізаваныя яшчэ 166 чалавек. У Пэкіне сытуацыя па-ранейшаму вельмі сур’ёзная, – заявіў мэр сталіцы. У лякарнях не хапае месцаў для ўсіх шпіталізаваных з падазрэньнем на САРС. Паводле ўладаў, у Пэкіне сканалі 66 асобаў, хворыя – 1350 і блізу 10 тысячаў знаходзяцца ў карантыне.