ТЭЛЬ-АВІЎ. Паведамляецца, што два чалавекі загінулі ў выніку самагубчага тэракту, які адбыўся сёньня раніцой у Ізраілі. Самагубца, які, як мяркуецца, сам загінуў, выбухнуў бомбу ў кавярне, што знаходзілася на ўзьбярэжжы мора. Ня меньш за 40 чалавек былі параненыя. Выбух адбыўся літаральна празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як палестынскі парлямант ухваліў склад новага кабінэту міністраў пад кіраўніцтвам Махмуда Абаса.