Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:15 ]  Палестынскi парлямэнт ухвалiў новы ўрад


РАМАЛАГ. Сёньня палестынскі парлямэнт ухвалiў новага прэмьер-міністра Махмуда Абаса i ягоны ўрад. На адмысловай сэсii парлямэнту “за” прагаласаваў 51 дэпутат, “супраць” – 18, а трое ўстрымалiся. Ухвала ўраду Абаса адкрывае шлях для апублiкаваньня гэтак званай “дарожнай мапы” – пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, якi распрацавалi Злучаныя Штаты, Эўразьвяз, Расея і ААН. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш казаў, што прэзэнтуе гэты плян, калi будзе зацьверджаны новы палестынскi ўрад. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр сёньня сказаў, што ЗША вiтаюць рашэньне палестынскага парлямэнту i ў хуткiм часе апублiкуюць мiрны плян. У сёньняшнiм выступе перад парлямэнтам Абас падкрэсьліў, што толькі супрацоўнікі палестынскіх службаў бясьпекі будуць мець права насіць зброю. Такiм чынам новы кіраўнік ураду прадэманстраваў намер раззброіць паўваеныя радыкальныя групоўкі. Аднак прадстаўнiкi груповак Хамас ды Ісьлямскi Джыхад сёньня зноўку заявiлi, што не здадуьц зброю, пакуль ня скончыцца iзраiльская акупацыя палестынскiх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG