ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты скрытыкавалi плян чатырох эўрапейскiх краiнаў стварыць штаб шматнацыянальных сiлаў.
Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявiў, што NATO мае патрэбу ў лепшай зброi i большай эфэктыўнасьцi, а ня ў новых камандных структурах. Паўэл падкрэсьлiў, што толькi чатыры краiны падтрымлiваюць новы плян.
Пра стварэньне асобных эўрапэйскіх ваенных сілаў, у якіх могуць удзельнічаць і іншыя краіны Эўразьвязу, абвесьцiлi кiраўнiкi Францыі, Нямеччыны, Бэльгіі і Люксэмбургу.
Усе гэтыя дзяржавы рэзка выступалі супраць ваенай апэрацыі ў Іраку. Іхнае рашэньне ўжо скрытыкавалі Брытанія, Італія , Гішпанія і Галяндыя -- краіны, якія лічаць, што апірышчам эўрапэйскай бясьпекі зьяўляецца альянс NАТO.