Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:55 ]  ЗША выводзяць паветраныя сiлы з Савудаўскай Арабii


ЭР РЫЯД. Злучаныя Штаты выводзяць свае паветраныя сiлы з Савудаўскай Арабіі. Пра гэта паведаміў міністар абароны ЗША Данальд Рамсфэльд, які сёньня прыехаў у сталiцу гэтай краiны -- Эр Рыяд. Вывад войскаў адбываецца па ўзаемнай дамоўленасьці памiж урадамi Савудаўскай Арабii i Злучаных Штатаў. Рамсфэльд паведамiў, што з часам будзе зменшана агульная прысутнасьць амэрыканскiх сiлаў у рэгiёне Пэрсыдзкай затокi ў сувязi са сканчэньнем вайны ў Іраку. Сёньня ж камандуючы войскамі NАТO ў Эўропе амэрыканскі генерал Джым Джонс выказаў меркаваньне, што колькасьць сілаў альянсу ў Эўропе таксама мусіць быць скарочаная. Ён зазначыў, што 2 мілёны 300 тысячаў вайскоўцаў, якія цяпер складаюць кантынгэнт NАТO ў Эўропе – гэта зашмат. Генерал Джонс заявіў, што сто зь пяцiсот амэрыканскіх ваенных аб’ектаў у Эўропе фактычна не выкарыстоўваюцца.
XS
SM
MD
LG