БЯЛГРАД. Праваахоўчыя ворганы Сэрбіі ўзбудзiлi крымінальныя справы супраць 45-ці асобаў у сувязі з забойствам у сакавiку прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча. Сярод тых, каму прад’яўленыя абвінавачваньні ў падбухторваньні да забойства – лідэр радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшаль і два памочнікі былога прэзыдэнта Югаславіі Ваіслава Каштуніцы. Шэшаль у лютым дабраахвотна здаўся гааскаму трыбуналу.