ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты лічаць крокам ў няправiльным кiрунку прапанову Паўночнай Карэі, якая выказала гатоўнасьць спыніць сваю ваеную ядзерную праграму ў абмен на шэраг эканамічных і палітычных саступак з боку ЗША. Такую заяву зрабіў сёньня дзяржсакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл. Ён падкрэсьліў, што Вашынгтон не саступіць пагрозам і запалохваньню з боку Пхэньняну. У той жа час Паўэл сказаў, што ЗША будуць вывучаць паўначнакарэйскiя прапановы.