Масква У Падмаскоў’і адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і прэмьер-міністрам Велікабрытаніі Тоні Блэрам. Пасьля перамоваў расейскі лідэр заявіў, што ААН мусіць адыгрываць пэўную ролю ў пасьляваеным аднаўленьні Іраку. Тэмамі перамоваў Пуціна і Блэра былі праблема скасаваньня санкцыяў ААН, накладзеных на Ірак, і праблема вяртаньня ў Ірак міжнародных інспэктараў. Сёньня Пуцін паўтарыў расейскую пазыцыю, што санкцыі мусяць быць зьнятыя толькі пасьля таго, як міжнародныя інспэктары падцьвердзяць, што ў Іраку няма зброі масавага зьнішчэньня. Расейскі прэзыдэнт і кіраўнік брытанскага ўраду абмяняліся меркаваньнямі наконт будучага саміту Эўразьвязу і сустрэчы “васьмеркі”.