Доха У Катары сёньня адбываецца рэфэрэндум аб першай Канстытуцыі краіны. Пасьля атрыманьня незалежнасьці ад Велікабрытаніі ў 1971 годзе эмір Катару меў неабмежаваную ўладу. Паводле праэкту Канстытуцыі ў краіне будзе створаны парлямант, дзе траціны дэпутатаў будуць абірацца насельніцтвам. Права голасу атрымаюцть і жанчыны. Андак эмір захавае права прызначаць урад. У Катары зараз знаходзіцца штаб амэрыканскай вайсковай групоўкі ў рэгіёне.