Пхэньян Паўночная Карэя лічыць бессэнсоўным працягваць перамовы са Злучанымі Штатамі, пакуль Вашынгтон цьвердзіць, што Пхэньян мусіць безумоўна адмовіцца ад сваёй ваенай ядзернай праграмы. Такая заява была надрукаваная сёньня ў афіцыйным паўночнакарэйскім друку.
Учора Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл паведаміў, што Пхэньнян накіраваў амэрыканскаму боку прапановы па вырашэньні крызысу. Іншыя афіцыйныя прадстаўнікі Вашынгтону ўдакладнілі, што на перамовах, што адбыліся на мінулым тындні ў Пэкіне Паўночная Карэя выказала гатоўнасьць адмовіцца ад сваіх ваенных ядзерных праграмаў у абмен на істотныя саступкі амэрыканскага боку. Аднак прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту заявіў, што ЗША лічаць гэтыя саступкі непрымальнымі.