Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:16 ]  4 краіны Эўразьвязу ствараюць эўрапейскія ваенныя сілы


Брусэль. Кіраўнікі Францыі, Нямеччыны, Бэльгіі і Люксэмбургу правялі сёньня ў бэльгійскай сталіцы нараду па пытаньнях сумеснай абароннай палітыкі. Чатыры краіны абвесьцілі пра стварэньне адмысловых эўрапейскіх сілаў хуткага рэагаваньня, у якіх могуць удзельнічаць і іншыя краіны Эўразьвязу. Дзяржавы, што правялі сёньня нараду ў Брусэлі, рэзка выступалі супраць ваеннай апэрацыі ў Іраку. Рашэньне пра эўрапэйскія сілы хуткага рэагаваньня, прынятае імі сёньня, ужо скрытыкавалі Велікабрытанія, Італія , Гішпанія і Галяндыя, краіны , якія лічаць, што апірышчам эўрапейскай бясьпекі зьяўляецца саюз НАТО.
XS
SM
MD
LG