Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:17 ]  Паводле ААН, Ветнам у якасьці першай краіны справіўся з эпідэміяй САРС


ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя здароўя абвесьціла, што Вьетнам стаў першай краінай, якая здолела перамагчы эпідэмію атыповай пнэўманіі САРС. Цягам амаль трох тыдняў туту не было зафіксавана ні воднага новага выпадку захворваньня на САРС. Зараз Кітай і надалей застаецца найбольш пашкоджанай САРС краінай. Прадстаўнік Усясьветнай арганізацыі здароўя ў Кітаі доктар Хэнк Бэкедам заявіў, што кітайская сыстэма аховы здароўя не была падрыхтаваная да эпідэміі. Ахвярамі САРС у сьвеце сталі ўжо болей за 340 чалавек, болей за 5 тысячаў інфікаваныя.
XS
SM
MD
LG