ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў Ізраілі адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі, прысьвечаныя памяці 6 мільёнаў габрэяў, якія загінулі цягам Другой Усясьветнай вайны. Урачыстасьці гэтага году прысьвечаныя 60 гадавіне паўстаньня ў Варшаўскім гета, калі некалькі сотняў габрэяў са зброяй у рукох выступілі супраць нацыстаў. Прэзыдэнт Ізраілю Мошэ Кацаў наведае Польшчу, каб узяць удзел ва ўрачыстасьцях.