Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:47 ]  Паўночная Карэя прапануе сваё вырашэньне крызысу


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колiн Паўэл паведаміў, што Паўночная Карэя прапанавала плян вырашэньня крызысу вакол яе ядзерных i ракетных праграмаў. Паводле Паўэла, гэтую прапанову прадстаўнікі КНДР перадалi амэрыканскім і кітайскім дыпляматам падчас перамоваў у Пэкіне на мiнулым тыднi. Паўэл не паведаміў дэталі пляну. Аднак паводле кітайскіх дыпляматаў, КНДР прапанавала згарнуць сваю ядзерную праграму, калі Вашынгтон адмовіцца ад таго, што Пхэньян называе “варожымі паводзінамі”. Сёньня ж у Пхэньяне працягваюцца ўрадавыя перамовы памiж Паўночнай i Паўдзённай Карэяй. Сэўл дамагаецца ад Паўночнай Карэі адназначнага адказу, ці валодае яна ядзернай зброяй.
XS
SM
MD
LG