БРУСЭЛЬ. Заўтра тут адбудзецца саміт чатырох краінаў Эўразьвязу, якія выступалі супраць амэрыканскай ваеннай апэрацыі ў Іраку. Францыя, Нямеччына, Бэльгія і Люксэмбург зьбіраюцца абмеркаваць супольную абароную палітыку. Краіны, што падтрымалі Амэрыку – Брытанія, Нiдэрлянды, Італія -- скрытыкавалі намеры чацьверкі. Каардынатар Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі Хавiер Саляна выказаў меркаваньне, што саміт чатырох можа спрыяць стварэньню эўрапэйскай сыстэмы бясьпекі. Ён, аднак, падкрэсьліў, што гэтую сыстэму наўрад ці можна стварыць без Вялікай Брытаніі, якая не запрошаная на заўтрашні саміт.