Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Фрэнкс: Канец вайны не азначае канца ваенай прысутнасьці


Абу Дабі Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пачынае паездку па краінах Блізкага і Сярэдняга Ўсходу. Сёньня ён прыбыў у Аб’яднаныя Арабскія эміраты. У перамовах з кіраўніцтвам краіны Рамсфэльд выказаў падзяку за падтрымку ваенай апэрацыі саюзьнікаў у Іраку. Галоўнай тэмаю перамоваў стала амэрыканская ваеная прысутнасьць у рэгіёне. З Абу Дабі Рамсфэльд накіраваўся ў Катар , дзе месьціцца камандваньне амэрыканскімі войскамі ў рэгіёне. Сёньня Абу-Дабі наведаў таксама кіраўнік амэрыканскімі войскамі ў Іраку генерал Томі Фрэнкс. Ён заявіў, што завяршэньне вайны ў Іраку не азначае аўтаматычнага скарачэньня амэрыканскай вайнай прысутнасьці ў рэгіёне. Зараз у Іраку знаходзяцца каля 150 тысячаў амэрыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG