Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  Джэй Гарднэр паабяцаў іракцам дэмакратычны ўрад

Багдад Сёньня кіраўнік амэрыканскай часовай адміністрацыі ў Іраку Джэй Гарднэр выступіў са сваёй першай афіцынай прамоваю. Ён заявіў, што злучаныя Штаты дапамогуць іракцам адбудаваць іх краіну, і падкрэсьліў, што менавіта іракцы будуць вызначаць сваю палітычнгую будучыню. Гарднэр паабяцаў, што будзе створаны дэмакратычны ўрад Іраку. Заўтра Джэй Гарднэр сустракаецца з некалькімі сотнямі ірацкіх дзеячоў, якіх амэрыканскія прадстаўнікі разглядаюць як магчымых лідэраў Іраку. Выступ Гарднэра трансляваўся праз створаную амэрыканцамі радыёстанцыю, якая мае назву “Да Свабоды”.
XS
SM
MD
LG